Фанатаў БАТЭ, якія падтрымалі ўкраінцаў, тэрарызуе міліцыя і КДБ

31.01.2014 12:47

У Барысаве органы правапарадку абвясцілі сапраўднае паляванне на заўзятараў. Гэта пачалося пасля з’яўлення ў інтэрнэце фатаграфіі ў падтрымку ўкраінцаў. Людзей пачала «тузаць» міліцыя і КДБ.

Аднаму з хлопцаў ўжо далі 5 сутак арышту за тое , што яго, нібыта, апазналі на здымку. І гэта з улікам таго, што ўсе абліччы на фатаграфіі зафарбаваныя і па ёй немагчыма ўсталяваць асобу чалавека. Пасля таго як барысаўца ў сераду ўвечары запрасілі на гутарку ў міліцыю, дадому ён ужо не патрапіў. А ў чацвер адбыўся закрыты суд, на якім заўзятару БАТЭ і абвясцілі прысуд за «парушэнне устаноўленага парадку правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацыяў, пікетаванняў…»

Гэтак жа варта адзначыць, што людзей тэрарызуюць званкамі сваякам і сябрам, пры гэтым не дасылаючы нікому позваў.

barysau.by